Праца камісіі накіравана на развіццё і рэалізацыю інтэграцыйных працэсаў праз супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне кадраў, якія даюць магчымасць павысіць эфектыўнасць адукацыйнага працэсу.
Да кіраўніцтва практыкай на атрыманне прафесіі рабочага і практыкай тэхналагічнай па спецыяльнасці 2-41 02 01 "Мікра- і нанаэлектроніка" прыцягваюцца спецыялісты ААТ "ІНТЭГРАЛ".
Вопыт прыцягнення супрацоўнікаў ААТ «Інтэграл» да выканання практычнага складніка адукацыйнага працэсу забяспечвае больш высокі ўзровень арганізацыі выкананых работ на вытворчых участках для атрымання прафесіі аператара дыфузійных працэсаў, прэцызійнай фоталітаграфіі, плазмахімічных і эліённых працэсаў.
За камісіяй замацаваны лабараторыя «Мадэляванні і аптымізацыі тэхналагічных працэсаў і элементаў мікраэлектронных прылад, разліку і праектавання мікраэлектронных прылад, фізікі цвёрдага цела і мікраэлектронікі» (аўд. 103) і кабінет «Нанаэлектроніка і нанатэхналогія, абсталяванне вытворчасці мікраэлектронных прылад, электрычных і электронных кампанентаў сістэм»
Створаная лабараторыя на прадпрыемстве па падрыхтоўцы навучэнцаў па спецыяльнасці "Мікра- і нанаэлектронныя тэхналогіі і сістэмы", наяўнасць навучальнага класа забяспечваюць практыка-арыентаванае навучанне па дадзенай спецыяльнасці ва ўмовах максімальна набліжаным да вытворчых.