This page has been translated automatically and has not yet been verified by experts.
On 03.03.2026, an exhibition dedicated to the 130th anniversary of the birth of Kondrat Krapiva – the People's Writer of Belarus, poet, novelist, playwright, translator, scientist, academician – was organized in the lobby of the third floor of the Minsk Radio Technical College.
У экспазіцыі прадстаўлены матэрыялы, падрыхтаваныя навучэнцамі І курса і выкладчыкамі беларускай мовы і літаратуры каледжа. Арганізатары выставы пастараліся творча падысці да адлюстравання літаратурнай дзейнасці К. Крапівы як вядомага байкапісца.
Увазе наведвальнікаў прапануюцца арыгінальныя кніжкі-байкі аўтара, зробленыя самімі навучэнцамі. Старонкі гэтых самаробных кніг ўтрымліваюць назву і мараль вядомых баек К. Крапівы, а таксама даюць спасылку (QR-код) для магчымасці ўзнаўлення яе зместу ў памяці чытача. Экспазіцыю выставы аздабляюць і дапаўняюць малюнкі навучэнцаў да самых вядомых баек К. Крапівы, выкананыя ў форме коміксаў, а таксама лэпбук, што нагадвае наведвальнікам пра жыццё і творчасць славутага юбіляра.
Каму з нас не вядомы байкі аўтара "Дзед і Баба", "Дыпламаваны Баран", "Сава, Асёл ды Сонца", "Жаба ў каляіне", "Ганарысты Парсюк" ? Яны друкуюцца ў школьных чытанках і ў анталогіях беларускай паэзіі, што выдаюцца на розных мовах. У іх пісьменнік выкрывае нейкую загану характару чалавека праз алегорыю і смех, што больш дзейсна, чым проста ўказваць на гэтую загану. Вось чаму героямі сваіх баек аўтар рабіў гультаёў, дэмагогаў, кар’ерыстаў, невукаў, прыстасаванцаў, злодзеяў і інш.
Мінулі дзесяцігоддзі, а байкі Кандрата Крапівы не страцілі першароднай свежасці і актуальнасці. Яны і сёння абуджаюць у людзей смех і захапляюць сваёй мудрасцю.