Круглы стол з паэтычным пахам гарбаты.
У аўторак 4 лістапада ў канферэнц-зале нашага каледжа быў праведзены круглы стол навучэнцаў каледжа з паэтамі Пісьменніцкага клуба "Літаратурны Экватар" па тэме: " Паэзія і наш час". Праводзіў творчы дыспут кіраўнік клуба паэт Вячаслаў Корбут. Са сваімі творамі перад навучэнцаміі выступалі сябры клуба паэт, кандыдат філосафскіх навук Ігар Шыршоў, пісьменніца, паэтэса, аўтар песень Вольга Любашына, паэтэса Таццяна Пратасевіч і кіраўнік клуба Вячаслаў Корбут. Творчая сустрэча прайшла вельмі цікава ды яшчэ пад кубачкі гарбаты з цукеркамі. Навучэнцы каледжа не толькі пачулі лірычныя вершы і песні, але і падзяліся ўражаннямі ад пачутага, задавалі пытанні пра значнасць паэзіі, знаеміліся з меркаваннямі аўтараў пра сутнасць творчага працэсу і значнасць паэтычнага слова ў жыцці чалавека. Напрыканцы сустрэчы сябры клуба падаравалі са сваімі аўтографамі клубны альманах "Літаратурны экватар". Навучэнцы нашага каледжа цепла і светла ўспрынялі такі фармат сустрэчы, як круглы стол, і з узнятым настроем шчыра і сардэчна апладзіравалі гасцям. Сустрэча завяршылася агульнай фотасесіяй ў фае каледжа.