Міжнародная онлайн–канферэнцыя «Інтэрнэт XXI стагоддзя: магчымасці і перспектывы»
22, 23, 24 лістапада 2023 года ў Мінскім радыётэхнічным каледжы адбылася Міжнародная онлайн-канферэнцыя «Інтэрнэт XXI стагоддзя: магчымасці і перспектывы». У якой прынялі ўдзел прадстаўнікі навучальных устаноў Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь:
- Уфімскі каледж радыёэлектронікі, тэлекамунікацый і бяспекі (Рэспубліка Башкартастан)
- Тэхнікум радыёэлектронікі і інфармацыйных тэхналогій імя А. В. Васкрасенскага (Удмурцкая рэспубліка, г. Іжэўск)
- Валгадонскі тэхнікум інфармацыйных тэхналогій, бізнесу і дызайну імя В. У. Самарскага
- Растоўскі каледж сувязі і інфарматыкі
- Растоўскі каледж радыёэлектронікі, інфармацыйных і прамысловых тэхналогій
- Санкт-Пецярбургскі тэхнічны каледж кіравання і камерцыі
- Баранавіцкі дзяржаўны каледж лёгкай прамысловасці ім. У. Я. Чарнышова
- Баранавіцкі тэхналагічны каледж Белкаапсаюза
- Гомельскі гандлёва-эканамічны каледж Бекаапсаюза
- Філіял БДТУ "Гомельскі дзяржаўны політэхнічны каледж"
- Мінскі дзяржаўны каледж лічбавых тэхналогій
- Навапольскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж
- Пінскі дзяржаўны каледж тэхнікі і тэхналогій
- і навучэнцы БДУІР філіяла "Мінскі радыётэхнічны каледж".
Удзельнікі прадставілі творчыя работы выкананыя на высокім прафесійна-тэхнічным узроўні. Навукова-даследчыя працы былі прадстаўлены па наступных кірунках:
– Вядомыя людзі ў IT-сферы,
– Найноўшыя дасягненні ў IT-сферы,
– Персанальныя распрацоўкі ў IT -сферы.
Канферэнцыя прайшла ў сяброўскай абстаноўцы з надзеяй на далейшае супрацоўніцтва і зносіны.
Дзякуем усім за ўдзел і жадаем далейшых поспехаў і новых перамог!