This page has been translated automatically and has not yet been verified by experts.
International Mother Language Day, which was announced by the UNESCO General Conference in November 1999, is celebrated annually on February 21.
З нагоды гэтага Дня ў Мінскім радыётэхнічным каледжы 20 лютага прайшло святочнае мерапрыемства, падрыхтаванае выкладчыкамі беларускай мовы і літаратуры, а таксама навучэнцамі 1 і 2 курсаў. У холе другога паверха каледжа размясцілася выстава "Аўтэнтычная кухня беларусаў – спадчына продкаў у кожнай лыжцы". На ёй былі прадстаўлены маляўнічыя выявы, арыгінальныя назвы страў старажытнай беларускай кухні, узгаданыя У. Караткевічам у нарысе "Зямля пад белымі крыламі". Самімі навучэнцамі былі адшуканы рэцэпты гэтых страў і размешчаны на выставе.
Уразіла ўсіх прысутных і інсталяцыя са штучных рамонкаў і васількоў "Кветкі Беларусі", якая размясцілася ў цэнтральнай частцы фае. Не пакінуў абыякавымі наведвальнікаў выставы і стол з традыцыйнымі беларускімі стравамі. На ім можна было ўбачыць дранікі, бульбу ў чыгунку, святочны каравай, мочаныя яблыкі, каўбасы, піражкі, вяснянкі і іншае. Уся страва была зроблена з салёнага цеста рукамі саміх навучэнцаў.
Святочны настрой стваралі таксама беларуская народная музыка і вядучыя, якія былі апрануты ў прыгожыя нацыянальныя касцюмы. Яны праводзілі з ўдзельнікамі выставы інтэрактыўную гульню "Слова за цукерку".
Свята ў гонар Роднай мовы сёння нікога не пакінула абыякавым. Кожны яго ўдзельнік адчуў сябе часткай свайго народа ,традыцый і мовы. А гэта і ёсць падмурак нацыянальнай самабытнасці, багатай культурнай спадчыны. Гэта жывая сувязь пакаленняў, якая фарміруе іх светапогляд і духоўныя каштоўнасці.