Увечары 23 кастрычніка ва ўтульнай зале інтэрната радыетэхнічнага каледжа адбылася сустрэча навучэнцаў з паэтамі Пісьменніцкага клуба "Экватар". Веў сустрэчу кіраўнік клуба паэт і журналіст Вячаслаў Корбут. Са сваімі творамі перад слухачамі ў гэты дажджлівы чацвярговы вечар выступалі паэт, кандыдат філосафскіх навук Ігар Шыршоў, пісьменніца, паэтэса, аўтар песень Вольга Любашына, паэтэса Таццяна Пратасевіч. Свімі творамі распачаў вечар Вячаслаў Корбут, які задаў тон сустрэчы. У выніку слухачы пачулі цудоўныя вершы пра восень, каханне, пра тонкія струны чалавечай існасці. Гучалі песні аўтараў, лірычныя, бадзерыя, рытмічныя. Прысутныя цепла і светла ўспрынялі такі настрой і шчыра апладзіравалі гасцям. Сустрэча завяршылася агульнай фотасесіяй. Было цепла і ўтульна , як на сапраўдным экватары.