21 лютага 2024 года навучэнцы першага і трэцяга курсаў, а таксама выкладчыкі каледжа прынялі ўдзел у займальнай інтэрактыўнай гульні-віктарыне «На скрыжаванні моў» на платформе Kahoot, арганізаванай у рамках Дня роднай мовы, заснаванага ЮНЕСКА.
Удзельнікі мерапрыемства прадэманстравалі сваю крэатыўнасць, прадставіўшы назвы і дэвізы сваіх каманд, чытаючы вершы, выконваючы песні і вядучы гутарку як на беларускай, так і на англійскай мовах.
Заданні віктарыны ўключалі цікавыя і нечаканыя факты аб роднай i вывучаемай замежнай мовах, што дазволіла ўдзельнікам даведацца шмат новага і пазнавальнага.
Па вынiках вiктарыны усе команды былi ўзнагароджаны салодкімі прызамі.
Выказваем шчырую падзяку ўсім арганізатарам і ўдзельнікам гэтага захапляльнага гульнявога мерапрыемства і асабліва выкладчыку Несцярэнка Святлане Марцінаўне і дзяўчатам-вядучым з групы 1к9391. Мы можам размаўляць на розных мовах, але мы ўсе аб'яднаны любоўю да сваёй краіны і сваёй роднай мовы!