21 лютага ў нашым каледжы святочна, займальна і цікава адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы.
Выкладчыкі цыклавой камісіі сацыяльна-гуманітарных прадметаў сумесна з навучэнцамі МРК распрацавалі і правялі шэраг пазнавальных мерапрыемстваў з нагоды гэтага свята.
Кожны жадаючы мог паўдзельнічаць у інтэрактыўнай віктарыне "Букет роднага слова" і перакласці словы з беларускай мовы на рускую, а таксама патлумачыць іх значэнне. Для тых, хто не мог хутка і адразу гэтага зрабіць, у дапамогу быў створаны арганізатарамі QR-код, які даваў спасылку на падказку. Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі прыгожы і карысны падарунак у выглядзе закладкі -віншаванкі "З Днём роднай мовы", а таксама самаробны сувенір "Васілёк". Не засталася па-за ўвагай наведвальнікаў свята і выстава арыгінальных аўтарскіх паштовак, зробленых навучэнцамі каледжа. У фае была арганізавана фотазона – вялікая паштоўка "Сябры! Віншуем з Днём Роднай мовы!". Асаблівы настрой стваралі песні на роднай мове, якія сталі своеасаблівым фонам і дапоўнілі нацыянальным каларытам сённяшняе мерапрыемства.
Таксама весела і пазнавальна ў групах 3к9091, 3к9391, 3к9591 адбыўся КВІЗ " Размаўляй са мной па-беларуску" з выкарыстаннем платформы Kahoot. Навучэнцы адказвалі на пытанні з гісторыі беларускай мовы, разгадвалі крыжаванкі, перакладалі словы і фразеалагізмы з беларускай мовы на рускую.
Свята, прысвечанае Дню роднай мовы, атрымалася цікавым і нікога не пакінула абыякавым. А па-іншаму не можа і быць, бо "Мова–душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб".