21.06.2024 #жизнь_колледжа 1551 1 мин
Выстава “Доўгія вёрсты вайны...”
Изображение №1
Изображение №1
Изображение №2
Изображение №2

У год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 100-гадовага юбілею класіка беларускай літаратуры Васіля Уладзіміравіча Быкава, выкладчыкі кафедры сацыяльна-гуманітарных прадметаў сумесна з навучэнцамі МРК падрыхтавалі выставу “Доўгія вёрсты вайны...”.
Як пісьменнік і як ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны Васіль Быкаў змог у сваіх творах данесці ўсю праўду пра вайну, пра яе жорсткую, антычалавечую сутнасць. Аповесці аўтара, франтавыя і партызанскія цікавыя і напружаныя па сваім сюжэце, у іх паказаны маральны выбар чалавека ў найбольш драматычныя і складаныя моманты жыцця. Самыя вядомыя з іх: "Tpэцяя ракета", "Абеліск", “Дaжыць дa cвiтaння", “3нaк бяды”, “Жураўліны крык”...
Арганізатары выставы прадставілі альбом "Доўгія вёрсты вайны Васіля Быкава...", у якім сабралі цікавыя матэрыялы пра В.Быкава як ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны і як пісьменніка. Асобныя старонкі альбома прысвечаны ваенным творам пісьменніка, па якіх былі зняты кінафільмы і пастаўлены спектаклі. На асобнай экспазіцыі выставы прадстаўлены малюнкі В.Быкава да сваіх твораў, а таксама сабраны яго цытаты пра вайну як разбуральную з’яву чалавецтва. На цэнтральным арт-аб’екце выставы размешчаны партрэт В.Быкава, выкананы навучэнкай нашага каледжа. Усю экспазіцыю ўпрыгожваюць васількі. Гэта адны з самых любімых кветак пісьменніка.
Запрашаем аматараў творчасці В. Быкава наведаць нашу выставу, а таксама ўсіх жадаючых. А для ўсіх зацікаўленых наведвальнікаў, можа, пасля з’явіцца яшчэ адна нагода перачытаць ваенную прозу В.Быкава.