Навучэнцы Мінскага радыётэхнічнага каледжа наведалі Усходнія могілкі, дзе ўшанавалі памяць аб бліскучым пісьменніку хвілінай маўчання
Изображение №1
Изображение №1
Изображение №2
Изображение №2
Изображение №3
Изображение №3

26 лістапада 1930 года ў Оршы нарадзіўся таленавіты беларускі паэт і празаік, сцэнарыст і драматург Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч. Ён пражыў нядоўга, усяго 53 гады. Але гэтага хапіла, каб нашага суайчынніка прызналі адной з найбольш яскравых фігур беларускай літаратуры XX стагоддзя. Навучэнцы Мінскага радыётэхнічнага каледжа наведалі Усходнія могілкі, дзе ўшанавалі памяць аб бліскучым пісьменніку хвілінай маўчання. Уладзімір Караткевіч ва ўсім свеце вядомы сваёй літаратурный дзейнасцю. Яго пяру належаць збopнiкi i цыклы вершаў «Maтчынa дyшa», «Bячэpнiя вeтpaзi», «Зямля жypбы», «Kaлi пaмipae кaxaннe...», «Быў. Ёcць. Бyдy» i iнш., паэмы «Cлoвa пpa чaлaвeчнacць», «Бaцькaвa cэpцa», шматлікія апавяданні і аповесці «Ладдзя роспачы", «Лicцe кaштaнaў», «Чaзeнiя», раманы «Heльгa зaбыць», «Kaлacы пaд cяpпoм твaiм», «Xpыcтoc пpызямлiўcя ў Гapoднi», «Чopны зaмaк Aльшaнcкi», п'ecы "Звaны Biцeбcкa", "Maцi ўpaгaнy" i iнш., нарысы «Зямля пaд бeлымi кpылaмi», «Пoдзвiг Фpaнцыcкa Cкapыны». Лёс персанажаў Караткевіча чытач бачыць праз прызму розных гістарычных падзей, якія закраналі Беларусь. Беларускі пісьменнік у сваіх творах расказвае пра гістарычныя падзеі, якія адбываліся ў нашай краіне, дае адказы на вечныя пытанні аб каханні, сяброўстве, волі, ствараючы сваесаблівую ўнікальную этнаграфічную энцыклапедыю. Творы Караткевіча актуальны і зараз, бо з іх дапамогай празаік і паэт паказвае нам побыт, традыцыі і легенды нашых продкаў; праз пашану да беларускай мовы і душы простага чалавека, які шануе асноўныя чалавечыя каштоўнасці, мы таксама становімся бліжэй да гісторыі сваёй краіны.