22 кастрычніка навучэнцы групы 5к9691 наведалі Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа. Музей знаходзіцца за манументальным будынкам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у ціхім дворыку.
У апошнія гады жыцця тут жыў і працаваў Якуб Колас-- вядомы майстар мастацкага слова, грамадскі дзеяч, вучоны. З 1959 года дом Коласа--літаратурна-мемарыяльны музей. Навучэнцы нашага коледжа пабачылі кабінет паэта, спальню, гасцёўню, сталовую, яго асабістыя рэчы, бібліятэку. Экскурсавод музея расказала займальныя факты з біяграфіі народнага песняра і паказала ўнікальныя фотаздымкі з яго сямейнага архіва. Вялікую цікавасць у навучэнцаў выклікала выстава вядомых твораў пісьменніка: "Новая зямля ", "Сымон-музыка", "На ростанях ", "Дрыгва", "Казкі жыцця " і інш. Былі прадстаўлены іх факсімільныя выданні. Напрыканцы экскурсіі ўсё з задавальненнем сабралі цікавы пазл па творчасці Я.Коласа.
Наведванне навучэнцамі музея Я.Коласа паспрыяла іх больш дасканаламу знаёмству з асобай беларускага пісьменніка, прымусіла яшчэ раз узгадаць геніяльныя творы яго спадчыны.